СТАРЭЙШАЯ ГРУПА
выхаванцы ад 5і да 6і гадоў
Задачы: развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, моўных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі маўленчага самакантролю;
фарміраваць: зносіны і сродкі зносін на беларускай мове, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні дарослага, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове;
выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы.
выхаванцы ад 6і да 7і гадоў
Задачы: развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, навыкі маўленчага самакантролю;
фарміраваць: зносіны на беларускай мове, уменне звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні педагагічнага работніка, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей на беларускай мове;
выхоўваць: станоўчыя каштоўнасныя адносіны дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы.