ПЕРШАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА

Выхаванцы ад 2х да 3х гадоў

Мэта: фарміраванне лексічнага, граматычнага, фанетычнага ўзроўняў сістэмы мовы, назапашванне камунікатыўных уменняў у розных відах дзейнасці.
развернуть

Задачы: развіваць: навыкі зносін з дапамогай слова; пачаткі маналагічнага маўлення;

фарміраваць: уменні ўважліва слухаць і разумець указанні дарослага, выконваць нескладаныя даручэнні; разумець маўленне дарослых, звернутае да ўсіх дзяцей, удзельнічаць у дыялогу з дарослым і дзецьмі, карыстацца словамі для выказвання сваіх жаданняў, просьб, для наладжвання кантактаў з людзьмі, якія яго акружаюць; пасіўны і актыўны слоўнік дзіцяці, навыкі звязнага, граматычна правільнага дыялагічнага і маналагічнага маўлення; навыкі правільнага вымаўлення гукаў і інтанацыйнай выразнасці маўлення; уменне ўспрымаць і ўзнаўляць элементы (гукаперайманні, асобныя словы) простых твораў;

выхоўваць: патрэбнасць у зносінах і ўзаемадзеянні з навакольнымі людзьмі, пазітыўнае стаўленне да сябе, цікавасць і ўвагу да блізкіх людзей.

свернуть